Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2021

       Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод у краіне 15 сакавіка, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі ад 26 сакавіка 1998 года №157.

       У нашай краіне Канстытуцыя - гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асобаснае развіццё.

   Канстытуцыя замацоўвае канстытуцыйны лад, асновы дзяржавы і грамадства, становішча ў ім асобы, асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян, прынцыпы выбарчай сістэмы, парадак фарміравання дзяржаўных органаў, іх кампетэнцыю і ўзаемадзеянне, фінансава-крэдытную сістэму.

         Усё гэта робіць Дзень Канстытуцыі усёабдымным святам, якое непасрэдна датычыцца ўсіх і кожнага.

     Павіншаваў і звярнуўся да школьнікаў старшыня Лядзецкага сельскага выканаўчага камітэта Аркадзь Аркадзьевіч Скрабец. Ён выказаў надзею, што юныя грамадзяне будуць с годнасцю несці новы статус, які гаворыць не толькі аб сталасці, але і накладвае адказнаць за сябе і свае ўчынкі.

         У межах святкавання Дня Канстытуцыі вучням 8-9 класаў  былі ўручаны пашпарты. Таксама юнакі і дзяўчаты атрымалі кнігі “Я- грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

         Юнакі і дзяўчаты далі сімвалічную клятву маладога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У ёй абяцалі сваёй вучобай, працай, справамі ўмацоўваць аўтарытэт і добрае імя Століншчыны, шанаваць памяць дзядоў і прадзедаў, якія аддалі свае жыцці за гонар і незалежнасць Радзімы, быць гаспадарамі зямлі беларускай і садзейнічаць росквіту краіны.