МЫ НА ВЯСНОВЫХ КАНІКУЛАХ

03.04.2021

Канікулы з карысцю.

      Вучні з задавальненнем наведваюць школу ў час  канікул. Тут кожнага чакаюць цікавыя і разнастайныя мерапрыемствы. Для  вучняў пачатковых класаў быў праведзены занятак “У чароўным чарстве саломапляцення”, выстава–калаж малюнкаў “Запрашаем у  карагод казачных прыгод”. Камандныя спаборніцтвы па дартсе для вучняў 5-11. Дзесяцікласнікі наводзілі парадак на прышкольнай тэрыторыі. Праявіць свае спартыўныя здольнасці школьнікі змаглі ў спаборніцтвах “Залатая скакалка”. Вучні 11 класа прынялі ўдзел у інтэрактыўная гульня “Пазнай Беларусь — і ты яе палюбіш”. Калаж “У свеце цікавага”  сабраў вучняў 7-8  класаў. Кожны жадаючы меў магчымасць  прыняць удзел у акцыі “Быць здаровым, жыць актыўна – гэта модна, пазітыўна”.

     Як заўсёды ў час канікул вучняў чакалі заняткі па інтарэсах, бібліятэка і спартыўная зала.


У чароўным царстве саломапляценне


      31 сакавіка адбыліся спаборніцтвы па дартсе. Удзельнічалі вучні 5-11 класаў. Класы падзяліліся на тры групы. У першай групе былі вучні 5-6 класаў. У другой групе 7-8 класаў. У трэцяй 9-11 класаў. Таксама ўбаку не засталіся і нашы настаўнікі. Усе паказалі добрыя вынікі. Віншуем усіх удзельнікаў і жадаем спартыўных поспехаў.