Тыдзень роднай мовы
25.02.2024З 19 па 24 лютага ў Арлоўскай СШ прайшоў Тыдзень роднай мовы. Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі папулярызацыі беларускай мовы, павышэнню цікавасці навучэнцаў да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, развіццю творчых здольнасцей школьнікаў.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры спрыяў выхаванню ў вучняў нацыянальнай свядомасці, патрыятызму і любові да Радзімы, захаванню мовы як культурнай спадчыны беларускага народа.
Школьнікі зноў убачылі і адчулі, наколькі багатая прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.
Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня.