19 лютага адбылася акцыя «Сэрца любімых слоў».

19.02.2024

19 лютага адбылася акцыя  «Сэрца любімых слоў». У гэты дзень на перапынках усе жадаючыя маглі падысці да стэнда і напісаць на сардэчках дарагія для іх словы на роднай мове. Акцыя папаказала шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых вучняў і настаўнікаў. Маці, шчасце, Радзіма, хата, сям'я… - словы, якія пісалі вучні і настаўнікі на рознакаляровых сэрцах.

Самая старажытная сярод славянскіх, самая мілагучная, адна з самых багатых у свеце… Усё гэта пра нашу родную беларускую мову! Кожны можа пераканацца, наколькі яна багатая, прыгожая, мілагучная і самабытная.